МХД Менску збіралі подпісы за адмену прымусовага размеркавання (фота)
У Менску Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты 28 сакавіка збіралі подпісы за адмену прымусовага размеркавання. Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміла лідар МХД Марына Хоміч.
“Мы даўно займаемся рэформамі сістэмы адукацыі. Абмежаванне практыкі размеркавання – адно з патрабаванняў Дарожнай мапы, якую Беларусь атрымала ў выніку далучэння да Балонскага працэсу. Са свайго боку мы выступаем за адмену прымусовага размеркавання і за пераход да альтэрнатыўнага размеркавання. Калі выпускнікі хочуць, каб дзяржава забяспечыла іх першым месцам працы – дзяржава павінна гэта зрабіць, калі ж маладыя спецыялісты самі ў стане працаўладкавацца – дзяржава не павінна ў гэта ўлазіць. Даўно трэба спыніць гэта прыгоннае права і перастаць вырашаць адсутнасць кваліфікаваных кадраў у вёсках за кошт маладых людзей!” – адзначыла яна.