Названыя галоўныя патрабаванні акцыі “Чарнобыльскі шлях”
Галоўнымі патрабаваннямі падчас акцыі “Чарнобыльскі шлях” у гэтым годзе будуць перастаць засяваць забруджаныя тэрыторыі і травіць беларусаў радыяцыяй, замарозіць будаўніцтва Беларускай АЭС, вярнуць ільготы чарнобыльцам і прыняць комплексную праграму па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, у першую чаргу ў галіне аховы здароўя.
Нагадаем, збор удзельнікаў акцыі плануецца 26 красавіка а 18:00 ля кінатэатру “Кастрычнік”, затым шэсце і мітынг каля Чарнобыльскай капліцы з ускладаннем кветак і запальваннем свечак.
“Улады працягваюць труціць беларусаў радыяцыяй. “Чарнобыльскі шлях” мусіць гучаць набатным звонам. У Беларусі няма чалавека, знаёмы ці сваяк якога не хварэў бы анкалогію. Асноўная прычына гэтага – вяртанне ў абарот забруджаных тэрыторый, адсутнасць рэальных праграм па аздараўленні насельніцтва. На жаль, ён не быў пачуты. Больш за тое, улады хаваюць рэальныя прычыны хваробаў і смерцяў беларусаў. Памерлы прафесар Іван Нікітчанка спрабаваў давесці і ўладам, і грамадству інфармацыю пра небяспеку назапашвання малых дозаў радыяцыі”, – адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.
Аргкамітэт “Чарнобыльскага шляху” заклікае прыйсці на акцыю 26 красавіка, але таксама і на тэматычную канферэнцыю. Таксама плануюцца паездкі па забруджаных рэгіёнах, сустрэчы з мясцовымі жыхарамі і ўладамі.