Амбасада Ірана напісала Севярынцу ў справе ўцекача-хрысціяніна

Сустаршыня БХД Павел Севярынец атрымаў ад Амбасады Ісламскай Рэспублікі Іран ліст у справе Мехрдада Джамшыдзіяна, іранскага уцекача, які прыняў хрысціянства і быў беспадстаўна абвінавачаны ў крымінальным злачынстве.
Прыводзім сканы ліста амбасады Ірана цалкам:
– Мехрдад не можа паехаць у Іран і выступіць у судзе, бо яму пагражае расправа, – каментуе для прэс-службы БХД Павел Севярынец. – Даказваць невінаватасць чалавека трэба, калі яму прад’яўленыя абгрунтаваныя абвінавачанні. Такіх абвінавачанняў не прадстаўлена. Нават сённяшнія ўлады не маюць ніякіх падставаў для высылкі Джамшыдзіяна ў Іран. Калі на тэрыторыі Ірана здзейснілі забойствы, у якіх абвінавачваюць Мехрдада, ён быў у Беларусі – пра што яшчэ можна гаварыць? Тое, што Мехрдад стаў хрысціянінам, у Іране добра вядома, і мы думаем, што менавіта гэта ёсць прычынай для расправы з ім.
Нагадаем, на прэс-канферэнцыі ў Мінску 26 верасня сустаршыня БХД Павал Севярынец і праваабаронцы Алесь Міхалевіч і Раман Кісляк заявілі, што Мехрдад падвяргаецца рызыцы пераследу па рэлігійных і палітычных матывах, бо перайшоў з ісламу ў хрысціянства і неабгрунтавана абвінавачваецца ў Іране ў нібыта здзейсненым ім двайным забойстве – сваёй маці і брата.