На форуме ў Менску сабралі сродкі для Кондруся і запатрабавалі адстаўкі Шуневіча
У Менску прайшоў форум “Свабоду палітвязням!”, арганізаваны дэмакратычнымі партыямі, грамадскімі арганізацыямі і праваабаронцамі.
Сярод іншых, у ім прынялі ўдзел сустаршыня БХД Павел Севярынец, кіраўнік БСДП НГ Мікалай Статкевіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, кіраўнік Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч, сябра Палітрады АГП Аляксандр Дабравольскі, старшыня прафсаюза прадпрымальнікаў “Салідарнасць” Мікалай Аўтуховіч, лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч, праваабаронцы Ганна Шапуцька, Міхаіл Пастухоў, Алег Волчак, Вольга Мікалайчык, Кацярына Садоўская, Наталля Басалыга, Алег Жаўноў, Валер Шчукін.
На форуме было прынята рашэнне стварыць спіс палітычных рэпрэсаваных у адміністрацыйным парадку, пачаць збор сродкаў для дапамогі сям’і Кондрусяў, стварыць сайт, прысвечаны міліцэйскаму і судоваму беззаконню. Удзельнікі прынялі зварот з патрабаваннем адстаўкі міністра унутраных справаў Беларусі Шуневіча.