З арганізатара прытулку для бяздомных спаганяюць падатак “за дармаедства”

05.01.2017, 14:49  |  Навіны » Эканоміка

З арганізатара прытулку для бяздомных спаганяюць падатак “за дармаедства”
Арганізатар прытулку для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка Аляксей Шчадроў атрымаў "ліст шчасця" з раённай падатковай інспекцыі. У чалавека, які пяць гадоў таму стварыў унікальны прытулак для бяздомных і ўтрымлівае яго за кошт ахвяраванняў, дапамогі фермераў, святароў і вернікаў, патрабуюць сплаціць за 2015 год 360 рублёў (каля 180 даляраў) "за дармаедства".

“Гэта абсурд, - кажа Аляксей Шчадроў. - Дзе была гэтая дзяржава, калі я збіраў бяздомных? Ці дапамагае яна хаця б цяпер, калі прытулак зроблены?”

“Не, яны патрабуюць яшчэ і заплаціць ім. З якіх сродкаў? Адняць у бяздомных тыя крохі, якія яны маюць з ахвяраванняў? За што?!” – задаецца пытаннем ён.

Навіны па тэме