У Гародні падчас збору подпісаў затрымалі актывістаў БХД
У Гародні на рынку “Паўднёвы” ахоўнікамі рынку былі затрыманыя сябры Гарадзенскай суполкі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік БХД Гародні Сяргей Верамеенка.
Сярод затрыманых абласны каардынатар Мікола Баўсюк, а таксама актывісты Галіна Ламашэвіч, Павал Якутовіч, Галіна Котава, Яўген Юнцэвіч, Юры Шалесны.
Усе яны збіралі подпісы супраць так званага дэкрэту “аб дармаедах”.