Паўла Севярынца выклікаюць у суд 15 сакавіка ў 17:15
Сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўлу Севярынцу ўкінулі ў паштовую скрыню судовую павестку на 15 сакавіка, час 17.15. Фрунзенскі суд Менску патрабуе ад палітыка з’явіцца на разгляд невядомай адміністрацыйнай справы паводле артыкула 23.34.
– Ніякіх адміністрацыйных справаў у Фрунзенскім раёне на мяне няма, – каментуе здарэнне прэс-службе БХД Павел Севярынец. – Але менавіта 15 сакавіка а 17.30 пачнецца Менскі марш пратэсту. Значыць, Фрунзенскі РАУС і Фрунзенскі суд ужо абавязалі “затрымаць, даставіць і асудзіць”, каб не дапусціць майго ўдзелу ў маршы.