Віталя Рымашэўскага за марш 17 лютага аштрафавалі на 45 базавых
Суд Цэнтральнага раёна 4 красавіка асудзіў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага за яго ўдзел у Маршы абураных беларусаў 17 лютага.
На падставе сведчанняў міліцыянта ён быў аштрафаваны на 45 базавых велічынь (1035 рублёў, ці прыкладна 510 еўра).
Нагадаем, што чарговы суд над сустаршынёй БХД намечаны на 5 красавіка на 11:00 ўжо ў судзе Савецкага раёна. Таксама яго могуць судзіць за Марш недармаедаў у Бабруйску 26 лютага.