Дзяніс Садоўскі абскардзіў прысуд за Дзень Волі

05 красавіка 2017 11:57  |  Галоўныя навіны

Дзяніс Садоўскі абскардзіў прысуд за Дзень Волі

 

Адказны сакратар Беларускай хрысціянскай
дэмакратыі Дзяніс Садоўскі пры дапамозе юрыстаў праваабарончага цэнтру “Вясна”
абскардзіў у Менскім гарадскім судзе вынесены яму 27 сакавіка судом
Цэнтральнага раёну Менска прысуд за Дзень Волі, які прызнаў яго вінаватым у
нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаванні міліцыянтам і аштрафаваў на 80 базавых
велічынь. Да суду ён двое сутак правёў у ізалятары на Акрэсціна.
 

Дзяніс Садоўскі сцвярджае,
што ён не лаяўся матам і не супраціўляўся міліцыянтам, доказам чаму ёсць і шматлікія
відэа.
 

Ён адзначыў, што
ў судзе сведкі з боку абвінавачвання самі сабе супярэчылі, не маглі сказаць,
дзе ў залі знаходзіцца Дзяніс Садоўскі, у чым ён быў апрануты, дзе
затрымліваўся і куды накіроўваўся. У пастанове ж суду проста перапісаныя
пратаколы затрыманні, якія быццам бы не супярэчылі словам сведак. Паказанні ж
сведак з боку абарону перакручаныя такім чынам, што яны самі сабе супярэчаць і
іх інфармацыі нібыта нельга давяраць. “Усё гэта паказвае саму гніласць судовай сістэмы,
якая перакручвае факты таго, што адбываецца на паседжанні”, – падкрэсліў
адказны сакратар БХД.

Болей навін