Віталя Рымашэўскага аштрафавалі за Бабруйск на 40 базавых

12.04.2017, 17:07  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Віталя Рымашэўскага аштрафавалі за Бабруйск на 40 базавых

 

Суд Менскага раёна аштравафаў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага на 40 базавых велічынь за ўдзел у Маршы недармаедаў 26 лютага ў Бабруйску. Прысуд быў вынесены на падставе сведчанняў аднаго чалавека – супрацоўніка Бабруйскага гарвыканкама.

Падчас суду Віталь Рымашэўскі выступіў з хадайніцтвам прыцягнуць да адказнасці чыноўніка, які, па сваіх жа словах, прысутнічаў на акцыі ўвесь час. "Не зразумела чаму ў яго дачыненні не ўзбуджаная адміністратыўная справа”, - адзначыў сустаршыня БХД.

"Вырак суду збіраюся абскарджваць. Відэа і здымкі, якія мы праглядалі, - больш за палову з іх не мелі ніякага дачынення ні да акцыі пратэсту, ні да мяне”, - дадаў Віталь Рымашэўскі.

Навіны па тэме