Віталя Рымашэўскага аштрафавалі на 50 базавых за мітынг у Курапатах
Сустаршыню
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага суд Савецкага раёна
Менска 29 красавіка ў чарговы раз аштрафаваў на 50 базавых велічынь.
На гэты раз прысуд
вынесены за ўдзел у мітынгу 3 сакавіка ў Курапатах.
“Цікава,
колькі яшчэ павестак у іх падрыштавана за гэтую вясну. Такое ўражанне, што
ў какосьці на кампутары
заліпла клавіша і сістэма аўтаматам выдае павестка-“суд”-прысуд”, – адзначыў сустаршыня БХД.