У Віцебску сабралі 174 подпісы за паркоўку каля кардыялагічнага цэнтра

25.05.2017, 09:54  |  Навіны » Грамадства

У Віцебску сабралі 174 подпісы за паркоўку каля кардыялагічнага цэнтра

 

Віцебскія сябры аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў рамках ініцыятывы "Віцебск - горад наш” за паркоўку каля абласнога кардыялагічнага цэнтра сабралі 174 подпісы пад калектыўным зваротам. Паколькі цэнтр абласнога значэння, пад зваротам ёсць подпісы не толькі жыхароў горада, але і вобласці.

"Нечаканай стала рэакцыя аднаго грамадзяніна, да якога звярнуліся па падтрымку. Ён накіроўваўся ў цэнтр. Пачуўшы прапанову, кінуў праз плячо: "Падпісваць не буду, бо гэта я вінаваты, што паркоўкі тут няма”, - і хуценька знік за дзвярыма”, - адзначыла кіраўнік БХД Віцебшчыны Таццяна Севярынец.

Подпісы рыхтуюцца да перадачы галоўнаму ўрачу цэнтра, віцебскаму гарвыканкаму і гарсавету. Падчас збору подпісаў з’явіліся ў камандзепяць новых валанцераў. Доўжыцца рапаўсюд улётак супраць паркоўкі на газонах.

Навіны па тэме