Віталь Рымашэўскі: праца КДБ і МУС прынесла свае вынікі – Трамп працягнуў санкцыі
Праца КДБ і МУС
прынесла свае вынікі – ЗША працягнулі санкцыі ў дачыненні да ўладаў Беларусі.
Гэтак пракаментаваў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь
Рымашэўскі працягненне прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам санкцый у дачыненні да
беларускіх уладаў.
“За ўвядзенне
санкцый у дачыненні да краіны, а таксама за міжнародную ізаляцыю цалкам адказная
рэпрэсіўныя органы беларускай улады – МУС і КДБ. Іх дзеянні за апошнія паўгады:
брутальныя арышты мірных дэманстрантаў, “Справа патрыётаў”, парушэнне
права на свабоду слова – цалкам дыскрэдытавалі Беларусь на міжнародным узроўні.
Усе намаганні МЗС палепшыць імідж краіны былі марныя”, – адзначыў ён.
Сустаршыня БХД
нагадаў, што ў лісце Дональда Трампа да Кангрэсу адзначаецца, што “дзеянні
некаторых беларускіх палітыкаў падрываюць дэмакратычныя працэсы краіны”, а
“карупцыя і парушэнне правоў чалавека ў Беларусі з’яўляюцца пагрозамі для
нацбяспекі і знешняй палітыкі ЗША”.
“Санкцыі
ўведзеныя ў дачыненні да ўлады, але фактычна дзейнічаюць у дачыненні да ўсёй
краіны. Міжнародны палітычны імідж наўпрост звязаны з магчымасцю
эканамічнага супрацоўніцтва, інвестыцый. Хто стане супрацоўнічаць з краінай,
кіраўніцтва якой знаходзіцца ў чорным спісе? За кожны ўзмах міліцэйскай дубінкі Беларусь плаціць занадта
дарагую цану. Будучыня нашай краіны,яе незалежнасць, яе
эканамічны дабрабыт наўпрост звязаныя з тым, ці зможам мы спыніць гэта прававое бязмежжа, якое
сёння дзеецца ў краіне”, –
падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.