У Менску міліцыя сарвала пікет кандыдата ад БХД, сам ён затрыманы (відэа)

20 студзеня 2018 16:08  |  Галоўныя навіны

У Менску міліцыя сарвала пікет кандыдата ад БХД, сам ён затрыманы (відэа)

 

У Менску міліцыя 20 студзеня сарвала пікет прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Пятра Папраўкі, які балатуецца ў Менгарсавет па Курасоўшчынскай выбарчай акрузе.

Супрацоўнікі міліцыі прыехалі па выкліку невядомага грамадзяніна, і, не зважаючы на тое, што пікет адбываецца ў рамках выбарчага заканадаўства і ўсе нормы адносна яго правядзення выкананыя, яны запатрабавалі, каб кандыдат у дэпутаты і яшчэ адзін актывіст праехалі ў апорны пункт для разбіральніцтва.

 

“Мы расцэньваем гэта як найгрубейшае парушэнне права зарэгістраванага кандыдата на агітацыю і фактычна на зрыў яго актыўнай дзейнасці. Па гэтым факце, вядома, будуць пісацца скаргі, у тым ліку ў ЦВК, бо гэта парушэнне ўсіх правілаў і нормаў”, – заявіў каардынатар БХД па Менску Дзяніс Садоўскі.

Болей навін