У Бабруйску ўлады не даюць адсвяткаваць #БНР100 24-га, толькі 25-га

22 сакавіка 2018 16:21  |  Галоўныя навіны

У Бабруйску ўлады не даюць адсвяткаваць #БНР100 24-га, толькі 25-га

 

У Бабруйску ўлады забаранілі святкаванне мясцовымі актывістамі 100-годдзя з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі 24 сакавіка. “Прапануюць іншы дзень, іншы час і іншае месца. Мы заяўлялі на 24 сакавіка, але ўлада прапануе 25-га. А мы ўсе ў Менск паедзем!” – адзначыла заяўніца акцыі, каардынатар БХД Таісія Кабанчук.

Паводле яе, актывісты прасілі дазволіць святкаванне на плошчы Перамогі 24 сакавіка з 12:00 да 14:00.

Замест гэтага ім прапануюць адзначыць падзею на стадыёне “Славянка” 25 сакавіка з 14:00 да 16:00 – якраз у той час, калі цэнтральная ўсебеларуская акцыя будзе праходзіць у Менску.

Болей навін