У літоўскім Сейме ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі

24 сакавіка 2018 12:22  |  Галоўныя навіны

У літоўскім Сейме ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі

 

23 сакавіка ў Сейме Літвы напярэдадні святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі адбылася канферэнцыя «Літва і Беларусь: 100 гадоў да і пасля».

На канферэнцыі абмяркоўваліся тэмы двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама гістарычнай памяці Літвы і Беларусі. У ёй прынялі ўдзел беларускія і літоўскія палітыкі, гісторыкі, грамадскія дзеячы, у тым ліку сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

У гонар стагоддзя БНР у канферэнц-зале літоўскага Сейма былі ўзнятыя бел-чырвона-белыя сцягі.

Таксама беларускія палітыкі разам з літоўскімі калегамі абмеркавалі пытанні святкавання стагоддзя БНР і міжнароднага супрацоўніцтва.

 

У літоўскім Сейме ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі

 

У літоўскім Сейме ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі

 

У літоўскім Сейме ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі

 

У літоўскім Сейме ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі

Болей навін