У Мінску праходзіць збор подпісаў за судовую рэформу

30.04.2018, 10:47  |  Галоўныя навіны, Палітыка

У Мінску праходзіць збор подпісаў за судовую рэформу

 

У Мінску праходзіць збор подпісаў за судовую рэформу, у тым ліку адносна артыкула 328 Крымінальнага кодэкса.

Удзельнікі кампаніі за судовую рэформу патрабуюць незалежнасці судовай сістэмы, рэальнай адвакатуры, а таксама рэформы пракуратуры. Сярод важных пунктаў прапанаваных змяненняў - змены артыкула 328 КК, па якім асуджана ў Беларусі больш за 15.000 чалавек, сярод іх вялікая колькасць непаўналетніх.

Кажуць удзельнікі збору подпісаў:

- Мы выступаем супраць наркотыкаў. Пакаранне павінна быць суровым, але адэкватным. І самае галоўная праблема ў тым, што ў нашай краіне па віне залежнай судовай сістэмы за краты кідаюць нявінных людзей альбо тых, хто былі абгавораныя адным адзіным сведкам-наркаманам.

Праект закона падрыхтаваны па ініцыятыве Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і будзе падавацца ў Палату прадстаўнікоў дэпутатам Ганнай Канапацкай.

Нагадаем, што ў Беларусі таксама праходзіць галадоўка маці несправядліва асуджаных па арт. 328 КК.

Навіны па тэме