Правацэнтрысцкая кааліцыя падпісала пагадненне аб супрацы з польскай Грамадзянскай платформай

05 ліпеня 2018 08:47  |  Галоўныя навіны

Правацэнтрысцкая кааліцыя падпісала пагадненне аб супрацы з польскай Грамадзянскай платформай

 

4 ліпеня было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй, Аб’яднанай грамадзянскай партыяй і Рухам «За Свабоду», якія ўваходзяць у Правацэнтрысцкую кааліцыю, і польскай партыяй Грамадзянская платформа. Усе чатыры партыі ўваходзяць у сям’ю Еўрапейскай народнай партыі.

Распавядае сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі:

«Падпісанне гэтай дамовы надзвычай важна, бо Грамадзянская платформа ўваходзіць у Еўрапейскую народную партыю, а яе прадстаўнік з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам ЕНП. Дадзенае пагадненне дазволіць паглыбіць узаемаадносіны паміж нашымі партыямі і ўзмацніць нашу працу на ўсіх міжнародных пляцоўках.

Адным з вынікаў такой сумеснай працы стала ўчорашняя рэзалюцыя міжнароднай камісіі польскага сейма, у якой змяшчалася патрабаванне да польскіх уладаў прыняць меры па вызваленні беларускіх зняволеных, звярталася ўвага на бесчалавечнае ўтрыманне ў турмах затрыманых, у тым ліку і сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.

Таксама мы абмеркавалі з кіраўніцтвам Грамадзянскай платформы планы на супрацоўніцтва на бліжэйшы год. Спадзяюся, што ўсе яны будуць рэалізаваны дадатковага і ўсталююцца цесныя кантакты паміж сябрамі нашай партыі, моладзевай арганізацыі, і мы будзем паспяхова супрацоўнічаць, прасоўваючы агульныя інтарэсы Беларусі і Польшчы ў Еўрапейскім Саюзе».

 

 

 

 

 

Болей навін