ЗАЯВА АБ ПЕРАСЛЕДЗЕ ПРАФСАЮЗА РАДЫЁЭЛЕКТРОННАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ

30 ліпеня 2018 10:57  |  Галоўныя навіны

 

30 ліпеня пачнецца судовы працэс над лідарамі прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам. Ён звязаны з надуманымі абвінавачаннямі ў нясплаце падаткаў. Падобная практыка ўладамі раней выкарыстоўвалася ў адносінах да праваабарончага цэнтру «Вясна» і яго кіраўніка Алеся Бяляцкага.
У сувязі з гэтым 
ЗАЯЎЛЯЕМ: 
Крымінальная справа ў дачыненні да лідараў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў радыёэлектронная прамысловасці носіць заказны палітычны характар і пераследуе мэту паралізаваць працу прафсаюза РЭП, які найбольш актыўна выступае ў абарону сацыяльна-эканамічных праў беларусаў і аказвае рэальную дапамогу ў аднаўленні парушаных праў.
 
Адвольнае выкарыстанне крымінальнага заканадаўства з мэтай пераследу палітычных апанентаў з’яўляецца недапушчальным і вяртае Рэспубліку Беларусь у эпоху таталітарызму. Інстытуты грамадзянскай супольнасці павінны падтрымлівацца дзяржавай, а не знішчацца за сваю незалежную і прынцыповую пазіцыю. Без моцнай грамадзянскай супольнасці немагчымыя дэмакратычныя змены ў краіне. 
Патрабуем неадкладна спыніць крымінальную справу ў дачыненні да Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, а іх правы аднавіць ў поўным аб’ёме. Асоб, вінаватых ў неправавых дзеяннях па пераследу лідараў незалежнага прафсаюза, неабходна прыцягнуць да адказнасці. 
30 ліпеня 2018 года 
Рух “За Сваободу”
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)
Аб’яднаная грамадзянская партыя

Болей навін