Па дарозе з Курапатаў затрыманыя актывісты БХД
Па дарозе з Курапацкай варты 8 жніўня былі затрыманыя актывісткі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская і Ірына Захарава. Іх вязуць у Бараўлянскі пастарунак.
Тэлефон каардынатаркі БХД па Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяны Севярынец не адказвае.
Віцебскія актывісты БХД сутыкнуліся з міліцэйскім затрыманнем яшчэ па дарозе ў Курапаты. Тым не менш яны здолелі прыбыць да рэстарацыі “Поедем-поедим”, дзе неслі Курапацкую варту. Аднак на выездзе з Курапатаў іх затрымалі.