Дэпутат ад БХД абараняе правоў жыхароў Кабакоў на адпачынак (відэа)
З году ў год працягваюцца канфлікты людзей з міліцыяй на крэйдавым кар’еры ў Кабаках Бярозаўскага раёна. У міліцыі на руках рашэнне райвыканкама – купацца ў гэтым вадаёме забаронена, за купанне людзі могуць несці адміністрацыйную адказнасць. Нягледзячы на гэта шмат людзей прыходзіць правесці тут вольны час у выходныя дні. У мінулым годзе людзі збіралі подпісы аб зняцці забароны на купанне ў гэтым возеры, аднак райвыканкам непахісны: у вадаёме недаследаваную дно, купацца тут небяспечна.
На мінулым тыдні ў гэтым вадаёме патануў мужчына. Хаця людзі кажуць, што патануў ён з-за сардэчнай хваробы, тым не менш, міліцыя часцяком сюды з прафілактычнымі гутаркамі.
У суботу, 4 ліпеня, на возеры адпачывала некалькі дзясяткаў чалавек, калі сюды прыехалі супрацоўнікі міліцыі, пракуратуры і МНС. Міліцыянт падышоў да тых, хто купаўся, і стаў іх папярэджваць аб адміністратыўнай адказнасці за купанне ў забароненым месцы. У дыскусію з ім ўступіў мясцовы дэпутат ад БХД Валерый Білібуха, якога падтрымалі адпачывальнікі.
Валерый Білібуха перадаў у рэдакцыю досыць эмацыйнае відэа пра тое, як гэта было:
Жыхары Кабакоў у дадзеным канфлікце вакол возера настойваюць, што ўлады павінны арганізаваць тут пляж, зону адпачынку, бо ім далёка дабірацца да іншых вадаёмаў. Пасля таго, як у 2017 годзе міліцыя складала пратаколы на тых, хто купаўся, дэпутат Білібуха збіраў подпісы грамадзян за дазвол гэтай праблемы. Тым не менш, патрабаванні грамадзян выкананыя не былі, забарона на купанне так і не зняты, не з’явілася тут і ніякай інфраструктуры для адпачынку.