Актывістак БХД будуць судзіць за Курапаты у дзень памяці ахвяр сталінізму

22 жніўня 2018 13:24  |  Галоўныя навіны

 

Актывістак Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ірыну Захарава і Алену Янушкоўскую 23 жніўня будуць судзіць у Віцебску за ўдзел у Курапацкай вахце 8 жніўня.

Ірыну Захараву будуць судзіць а 09:30 у Першамайскім гарадскім судзе Віцебска, Алену Янушкоўскую – а 09:30 у судзе Віцебскага раёна.

“Менавіта ў дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму нас будуць судзіць. Я нават прасіла перанесці на дзень пазней, бо ў нас заўтра сустрэча з намеснікам старшыні аблвыканкаму. Але мне сказалі, што тады правядуць паседжанне без мяне. Добра што, намеснік старшыні аблвыканкаму пайшоў насустрач і перанёс сустрэчу на 08:00”, – адзначыла Ірына Захарава.

Болей навін