Напярэдадні акцыі ў Курапатах затрыманы Павел Севярынец

05 верасня 2018 15:06  |  Галоўныя навіны

 

Напярэдадні акцыі ў Курапатах затрыманы Павел Севярынец

 

 

Каля Курапатаў 5 верасня быў затрыманы сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Вольга. Паводле яе, сустаршыню БХД павезлі ў Бараўлянскі РАУС.

Таксама затрыманы актывіст Зміцер Казакевіч.

Нагадаем, што Павел Севярынец абвясціў на 9 верасня масавую акцыю ў Курапатах. Нельга выключаць, што такім чынам улады спрабуюць яе сарваць.

Болей навін