6 верасня адбудзецца суд над Паўлам Севярынцам

05 верасня 2018 21:24  |  Галоўныя навіны

6 верасня адбудзецца суд над Паўлам Севярынцам

 

6 верасня мае адбыцца суд над затрыманым напярэдадні сустаршынёй Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлам Севярынцам. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Вольга.

Паседжанне пройдзе ў судзе Менскага раёну, які размешчаны па адрасе вуліца Маякоўскага 119А.

Па словах Вольгі Севярынец, сустаршыня БХД зараз знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Скарыны, куды яго даставілі пасля пяці гадзін, праведзеных у Бараўлянскім РАУСе.

Болей навін