Жазэф Доль патрабуе вызваліць Паўла Севярынца

07 верасня 2018 19:01  |  Галоўныя навіны

Жазэф Доль патрабуе вызваліць Паўла Севярынца

 

Прэзідэнт найбуйнейшай і найуплывовейшай партыі Еўрапейскага Саюзу – Еўрапейскай народнай партыі – Жазэф Доль у сваім Twitter-акаўнце 7 верасня выказаў моцную занепакоенасць парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.

У прыватнасці, ён асудзіў затрыманні і пераслед журналістаў, лідараў прафсаюзу РЭП і мірных пратэстоўцаў.

“Улады мусяць вызваліць сустаршыню БХД Севярынца і актывістаў, а таксама гарантаваць свабоду слова і мірных сходаў”, – падкрэсліў Жазэф Доль.

Адзначым, што 6-7 верасня прадстаўнікі Правацэнтрысцкай кааліцыі прынялі ўдзел у Палітычнай асамблеі ЕНП у Бруселі.

Нагадаем, што Павел Севярынец быў затрыманы 5 верасня, а 6 верасня асуджаны на 10 сутак арышту.

Болей навін