Суботняя сустрэча ў Гродна з Ганнай Канапацкай і Віталём Рымашэўскім пераносіцца на Кірава 3

23 лістапада 2018 20:50  |  Галоўныя навіны

Суботняя сустрэча ў Гродна з Ганнай Канапацкай і Віталём Рымашэўскім пераносіцца на Кірава 3

 

Суботняя сустрэча жыхароў Гродна з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ганнай Канапацкай і сустаршынёй Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталём Рымашэўскім пераносіцца ў іншае памяшканне – у “Цэнтр гарадскога жыцця”, Гродна, Кірава 3.

Прычына пераносу ў тым, што гарадзенскія ўлады, спрабуючы сарваць сустрэчу, за дзень да яе правядзення адмовілі ў замоўленым за два тыдні памяшканні.

Сустрэча – 24 лістапада, субота, “Цэнтр гарадскога жыцця”, Гродна, Кірава 3.

Пачатак – 12:15.

Сустрэчу арганізоўваюць мясцовыя лідары БХД Бэла Дашкіна і Яўген Дудкін. Яны праводзяць кампаніі за будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Альшанка і ўсталяванне выходнага дня на 2 лістапада на свята “Дзяды”.

Болей навін