У Гародні адбылася сустрэча гараджанаў з Віталём Рымашэўскім і Ганнай Канапацкай

26 лістапада 2018 11:07  |  Галоўныя навіны

У Гародні адбылася сустрэча гараджанаў з Віталём Рымашэўскім і Ганнай Канапацкай

У Гародні адбылася cустрэча сустаршыні Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Віталя Рымашэўскага, члена Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай ды рэгіянальных лідараў хрысціянскіх дэмакратаў з жыхарамі горада.

Сустрэча была арганізавана па ініцыятыва старшыні гарадской арганізацыі БХД Гародні Яўгена Дудкіна, які арганізаваў шэраг грамадскіх кампаній, у тым ліку за будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Альшанка, а таксама за прылічэння свята Дзядоў да выхадных дзён у Беларусі і іншых.

Вынікам сустрэчы сталі новыя кантакты і новыя планы грамадскіх кампаній ў абарону простых людзей. З гэтага дня ў Гародні пад кіраўніцтвам Яўгена Дудкіна адчыненая грамадская прыёмная.

“Сустрэча адбылася нягледзячы на шматлікія перашкоды уладаў – адмова ў памяшканні ў апошні момант, правакатары на самой сустрэчы. Такога супрацьдзеяння я не бачыў з часоў 2010 году. І метады яны выкарыстоўваюць адныя і тыя ж. Прычына – страх перад уласным народам. Іх галоўная задача, каб сустрэча апазіцыі і грамадзян (у любых фарматах) не адбываліся. Падзяляй і ўладар – іх адвечны лозунг. Але, як казаў кс. Адам Станкевіч, праўда сілу пераможа! Будзьма разам, паўстанем за праўду – і усё нам будзе па сілах”, – адзначыў у сваім акаўнце ў Facebook Віталь Рымашэўскі.

Тыя, хто не здолеў трапіць на сустрэчу, інфармацыю пра наступныя сустрэчы ў Гародні могуць атрымаць па тэлефоне: +375291673435.

Болей навін