Надзея Гацак абраная новай старшынёй МХД (дадаўся фотарэпартаж)

12 кастрычніка 2019 23:16  |  Галоўныя навіны

Надзея Гацак абраная новай старшынёй МХД (дадаўся фотарэпартаж)

 

12 кастрычніка пад Менскам адбыўся з’езд аргкамітэту грамадскай арганізацыі “Маладыя хрысціянскія дэмакраты”. З вітальнымі словамі перад прысутнымі выступілі сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова, Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец, а таксама дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

З асобнымі словамі вітання выступілі прадстаўнікі партнёрскай арганізацыі – Моладзі Хрысціянскай народнай партыі Нарвегіі (KrFU).

Падчас з’езду Марына Хоміч, якая ўзначальвала МХД са снежня 2011 года, заявіла пра складанне з сябе паўнамоцтваў старшыні. Новай старшынёй аргкамітэту была абраная Надзея Гацак, яе намеснікамі – Марына Хоміч і Яўген Дудкін.

Надзея Гацак абраная новай старшынёй МХД (дадаўся фотарэпартаж)

Надзеі Гацак 32 гады. Скончыла Гістарычны факультэт БДУ. У якасці фотакарэспандэнта супрацоўнічала з шэрагам беларускіх незалежных СМІ. Замужам, маці трох дзяцей. Верніца-каталічка.

Таксама падчас з’езду быў абраны новы склад рады МХД. Унесеныя праўкі ў статут аргкамітэт, прынятыя абноўленыя стратэгічныя мэты і задачы на бліжэйшыя гады, вырашана распрацаваць абноўлены варыянт праграмы да наступнага з’езду.

Таксама былі прынятыя рашэнні і звароты адносна прэзідэнцкай кампаніі 2020 года, перапісу 2019 года і экалагічнай сітуацыі ў Беларусі.

Галоўнай кампаніяй МХД на бліжэйшыя гады стане кампанія для ўнясення зменаў у новы Кодэкс аб адукацыі, старт якой таксама быў пакладзены на з’ездзе.

Завершылася падзея святочным канцэртам.

Болей навін