Вольгу Кавалькову выклікаюць у акруговую камісію

11 лістапада 2019 17:49  |  Галоўныя навіны

Вольгу Кавалькову выклікаюць у акруговую камісію

 

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольгу Кавалькову, якая з’яўляецца кандыдатам у дэпутаты па Пушкінскай выбарчай акрузе № 103, выклікаюць у акруговую камісію.

Паседжанне адбудзецца 12 лістапада а 16:00.

Як адзначыла кандыдат, выклікаюць яе туды “не па грамату”.

Нагадаем, 9 і 10 лістапада Вольга Кавалькова ўзяла актыўны ўдзел у супольных пікетах на Камароўскім рынку ў Менску і ў Гомелі, адной з тэмаў якіх была судовая рэформа.

Болей навін