Паказуха 2016, альбо “выбары” па-беларуску…
Асноўная задача беларускай ўлады ў гэтай кампаніі – зрабіць уражанне дзеля заходніх назіральнікаў, што выбары ў краіне ёсць. Таму кампанію “выбары 2016” можна назваць “паказуха 2016”.
Няма сумневу ў тым, што з самага верху паступіў загад для будучых прызначынцаў у ПП актыўна працаваць на акругах, каб паказаць і беларускаму грамадству, і назіральнікам місіі АБСЕ, што ў апазіцыі няма шанцаў выйграць выбары – нават, калі б галасы лічыліся. Сілавыя структуры, ідэолагі мусяць забяспечыць падтрымку, камісіі – стварыць перашкоды занадта актыўным канкурэнтам.
Праўда, ў жаданні выкананаць гэты загад на месцах, выяўляецца ўся брутальнасць дзеючай сістэмы і недалёкі розум выканаўцаў. Сапраўды, навошта вынаходзіць новыя метады, хаця б фармальна прытрымлівацца закону, калі па-старому і прасцей і эфектыўней. Невядома, чым кіруюцца шматлікія выканаўцы, груба парушаючы свае ж пастановы аб правядзенні выбараў. Пэўна спадзяюцца, што ў апазіцыі такія ж некваліфікаваныя людзі, як і ва ўладных структурах, і іх парушэнні сыйдуць з рук.
Прыклад – супольны пікет дэмакратаў у Вітэбску на акрузе №18.
Каля 14.00 выстаўляем пікет.
14.15 – кіраўніцтва мясцовых сілавых структур прыходзіць паназіраць і ўсаджваецца на суседнія лавы.
14.25 – прыбягае сябра акруговай камісіі (напэўна, не па выкліку, а па парыве ўласнай душы :)) і пачынае правяраць дакуманты.
14.40 – на пікет падыходзяь назіральнікі з АБСЕ.
15.00 – Прыязджае машына з пікетам праўладнага кандыдата – загадчыка кафедры Віцебскага медуніверсітэту Сяргея Занько.
Машына з паўгадзіны стаіць проста на ходніку. Побач з машынай з нагі на нагу перамінаецца студэнтка Віцебскага медуніверсітэту. На пытанне што яна тут робіць – адказвае “я ещё не голосую, я жду руководство“ :).
15.30 – Неўзабаве прыязджае “руководство” – як высвятляецца, старшыня студэнцкай прафсаюзнай арганізацыі. На пытанне: “чаму пікет прывезла службовая машына медуніверсітэту? І чаму ён тут знаходзіцца ў працоўны час?” – хлусіць, што ён у адпачынку, і што машына не службовая.
Віцебская-Чкалаўская акруговая №18 адмахнулася ад скаргі прамоўцы БХД Таццяны Севярынец на дзеянні апанента ад улады, загадчыка кафедры Віцебскага медуніверсітэту Сяргея Занько. У скарзе былі пералічаныя 2 выпадкі парушэння арт. 73 Выбарчага кодэкса – на пікет 25 жніўня стэнд прывезла “Газель”, кіроўца якой у свой працоўны час не меў ніякіх дакументаў на абслугоўванне пікета. Не было дакументаў і ў старшыні прафсаюзнай арганізацыі, які ўзначаліў пікет. У парушэнне арт. 77 сам Занько ў гэты час знаходзіўся на працы.
Паводле адказу з камісіі, машыны медуніверсітэту, якую на пікеце бачылі назіральнікі АБСЕ, там не было. А прафлідар быў у адгулах – нам паказалі яго заяву на адгул (не адпачынак).
Між тым 3 верасня Таццяна Севярынец падала новую скаргу ў абласную выбарчую камісію на апанента: адміністрацыя Першамайскага раёна вызначыла 5 месцаў у акрузе для сустрэч з выбаршчыкамі. Паводле графіка сустрэч Занько, надрукаванага на сайце гарвыканкаму, пачынаюцца яны 5 верасня. Але свае сустрэчы ён праводзіць калі заўгодна і дзе заўгодна. Так, яны ўжо праходзілі ў інтэрнатах па адрасе вуліца Броўкі 19 і 21, пра што ёсць аўдыёзапіс з паведамленнем каменданткі гэтых інтэрнатаў.
У Беларусі ўмовы правядзення выбараў роўныя для ўсіх, але як бачым, сярод роўных ёсць раўнейшыя :).
Так будучыя прызначэнцы ў Палату вучацца пляваць на закон яшчэ ад часу перадвыбарчай кампаніі.