Права выбару. Таццяна Севярынец: віцебскія ўлады закапалі мільёны рублёў у зямлю

12 лістапада 2017 13:01  |  Грамадства

 

Лідар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віцебшчыны Таццяна Севярынец у межах кампаніі “Права выбару” накіравала на імя старшыні аблвыканкама Мікалая Шарснёва электронны зварот, у якім нагадала, што яшчэ ў 2014 годзе актывісты БХД сабралі і перадалі па інстанцыях 945 подпісаў наконт смеццепераапрацоўчага камбінату.

“Адказны на той момант за яго Дзівулін (намеснік на той час, зараз знік у невядомым накірунку) на сустрэчы біў у грудзі, хаміў нам, але паабяцаў, што існуючы палігон для цвёрдых адходаў будзе закансерваваны ў снежні 2014 году. Потым была інфармацыя пра будаўніцтва камбіната ў 2015-м паміж вёскамі Касачы-Копці, што за 18 кіламетраў ад Віцебска. Дарэчы, там яшчэ ў 2012 годзе пабудаваная ЛЭП, падведзены высакавольткі, зроблена да пляцоўкі дарога. У сувязі з новымі планамі аблвыканкама ўсё гэта закінута, мільёны рублёў падаткаплацельшчыкаў закапаныя ў зямлю, а ў планах – проста знішчэнне  жыхароў Віцебска і навакольных вёсак – інакш не скажаш”, – адзначыла яна.

 

Аб усім гэтым сказана ў электронным звароце. Новыя планы названы злачынствам у дачыненні да людзей.

Болей навін