У Нямеччыне прайшоў евангелісцкі тыдзень

16.10.2009, 15:17  |  Навіны » Свет

У нямецкім горадзе Ландсберг прайшоў евангелісцкі тыдзень пад назвай “Царкоўнае страсенне”, у якім узялі ўдзел амаль усе хрысціянскія цэрквы горада і правінцыі - каталікі, лютэране, евангелісты і харызматы.

 

Штодня больш за тысячу школьнікаў прыходзілі ў царкоўную залу каталіцкай царквы і слухалі пропаведзь. Пасля чаго святары і вернікі разам спявалі.

 

Каля шасці тысяч дзяцей і моладзёнаў было ахоплена гэтым праектам.

 

Падчас праслаўлення кожная царква выходзіла наперад са сваімі сцягамі, затым гучала пропаведзь і зноў гучалі песні.

 

Як адзначылі святары розных цэркваў, падводзячы вынікі гэтай акцыі, “гэта было сапраўды вялікім царкоўным страсеннем, у добрым сэнсе гэтага слова”, - паведамляе партал invictory.org.

Крыніца: invictory.org

Навіны па тэме