Ірландскі святар лічыць, што святкавання Хэлоўіна накліча на яго горад праклён

16.10.2009, 15:24  |  Навіны » Свет

Метадысцкі святар Джонатан Кэмпбэл з Лондандэры разгарнуў інтэрнэт-кампанію супраць правядзення ў гэтым ірландскім горадзе Хэлоўіна 31 кастрычніка.

 

Паводле святара, гарадская управа "наклікае праклён на горад" і заахвочвае сатанізм тым, што дазваляе святкаваць так званы Дзень усіх святых, паведамляе “Интерфакс-Религия”.

 

Дж.Кэмпбэл заявіў, што ўдзельнікі традыцыйнага карнавалу з нагоды Хэлоўіна "малююць д'ябла нявінным", і заклікаў жыхароў горада байкатаваць гэта мерапрыемства.

 

- Людзей ўводзяць у зман: яны думаюць, што гэта незлаблівая весялосць, але гэта не так. Мы - супраць гэтага карнавала, таму што непакоімся аб жыхарах Лондандэры - бацьках, дзецях, сем'ях, - сказаў святар.

Навіны па тэме