Партрэты Дашкевіча зьявіліся ў грамадзкім транспарце (фота)

10 лютага 2011 22:19  |  Навіны ад Маладога Фронту

Партрэты зьняволенага лідэра “Маладога Фронту” Зьмітра Дашкевіча зьявіліся сёньня ў шматлікіх трамваях і тралейбусах, якія рухаюцца ў напрамку Плошча Якуба Коласа – Зялёны Луг і ў адваротным накірунку, а таксама ў раёне Акадэміі Навук і вуліцы Сурганава. 

Актывісты МФ праводзяць такую акцыю дзеля прыцягненьня ўвагі людзей да лёсу свайго лідэра й іншых палітзьняволеных, дзеля стварэньня грамадзкага рэзанансу, каб дамагчыся іх хутчэйшага вызваленьня, паведамляе прэс-служба “Маладога Фронту”

 

Некаторыя пасажыры трамваяў пазнавалі Дашкевіча па фота й распытваліся ў актывістаў, як ягонае здароўе й ці перадала яму адміністрацыя турмы нумар 8 у Жодзіна, дзе Зьміцер чакае суду, дасланыя яму роднымі лекі. 

Нагадаем, што Дашкевіч паведаміў у лістах да сваіх сяброў, што ён моцна хварэў на грып. Гэтая інфармацыя была агучаная некаторымі СМІ. 

Зьміцер Дашкевіч быў прэвентыўна затрыманы разам з актывістам МФ Эдуардам Лобавым 18 сьнежня 2010 году перад акцыяй пратэсту, абвінавачаны ў асабліва злосным хуліганстве й зараз знаходзіцца пад вартай у Жодзінскай турме нумар 8 у чаканьні суду. Справа Дашкевіча і Лобава мусіць быць перададзеная ў суд у гэтым месяцы.

 

Партрэты Дашкевіча зьявіліся ў грамадзкім транспарце (фота)

 

Партрэты Дашкевіча зьявіліся ў грамадзкім транспарце (фота)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Больш фота на сайце “Маладога Фронту”

Болей навін