Сёння з Акрэсьціна выходзіць Мікола Дземідзенка. Сустракайма!
Сёння ў 18:00 зь ізалятара на Акрэсьціна пасьля 15-суткавага арышту выходзіць намесьнік старшыні Маладога Фронту, сябра аргкамітэту БХД Мікола Дземідзенка. Адрас ізалятара: г. Менск, першы завулак Акрэсьціна 36, праезд – тр.53 да прыпынку Уманская. Сустракайма!
Нагадаем, 25 сакавіка Мікола Дземідзенка, які быў заяўнікам недазволенай Менгарвыканкамам акцыі на Дзень Волі, быў затрыманы на плошчы Якуба Коласа. На яго склалі пратакол за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і арыштавалі на максімальны тэрмін – 15 сутак – па абвінавачваньні ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства паўторна цягам аднаго году (частка 3 арт. 23.34 КоАП РБ).
Тры месяцы таму Дземідзенка, які падчас выбарчай кампаніі зьяўляўся даверанай асобай кандыдата ад БХД Віталя Рымашэўскага, ўжо адседзеў 15 сутак у Жодзінскай турме за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 і 20 сьнежня 2010 года ў Менску.