HELP! Яны забіваюць яго ў турме!

22 ліпеня 2011 12:25  |  Навіны ад Маладога Фронту

Малады Фронт заклікае ўсіх маладафронтаўцаў й неабыякавых людзей аб дапамозе! У горацкай калоніі №9 ні за што і безпадстаўна калечаць чалавека.  Зьміцер  адмовіўся ад падпісаньня ўсіх папераў, якія вялі б да прызнаньня ягонай віны. І, магчыма, як вынік – помста. 

 

Лёгка зьдзейсняць злачынства, калі ты думаеш, што пра іх ніхто ня ведае. Проста ўсёй сістэме ісьці супраць аднога чалавека і складана адному даць адпор. Але можна і Зьміцер спрабуе” – каментуе Наста Палажанка.

 

Вядома, што Зьміцер Дашкевіч не першы раз ужо зьмешчаны ў штрафны ізалятар. Лідэр Маладога Фронту  адмовіўся ад падпісаньня ўсіх папераў. Літаральна адразу па прыезьдзе ў горацкую калонію ён стаў злосным парушальнікам рэжыму. Магчымасьць карыстаньня грашовымі сродкамі скарацілі яму ад 210 тыс да 35 тыс штомесяцова.  Ці пазбавілі маладога чалавека належных яму харчовых перадач і спакатканьняў пакуль невядома.

 

Мы просім усіх неабыякавых людзей, у каго сэрца баліць за гэтую сітуацыю, што склалася вакол Зьміцера Дашкевіча, пісаць адміністрацыі калоніі, тэлефанаваць ім, і прасіць пакінуць у спакоі маладога чалавека, а таксама нагадваць ім пра адказнасць за усё тое беззаканьне, што яны зьдзейсьняюць.

 

На вялікі жаль, мы фактычна нічога не ведаем пра Зьміцера: лісты не даходзяць, адваката выганяць вонкі. Мы пішам дзесяткі скаргаў. Але я не ўпэўненна, што адміністрацыі калоніі дадзены загад настолькі жорстка рэпрэсаваць Зьміцера. І калі гэта мясцовая самаініцыятва для “падстрахоўкі сваіх галоў/пагонаў” – мы яе мусім зьнішчыць. А адміністрацыя калоніі мусіць адчуваць пільнасць да сітуацыі і ўвагу не толькі беларускіх грамадзян,  але й палітыкаў, дзеячоў культуры, міжнароднай супольнасьці, праваабарончых арганізацыяў і г.д. Мы мусім паказаць ім, што іх дзеяньні не маюць і ніколі ня будуць мець ананімны характар. Яны панясуць адказнасьць за ўсё, што адбываецца з дарагімі намі людзьмі на тэрыторыі іх турмы. Да галавоў і пагонаў, пра каторыя яны так рупяцца, мы таксама пры патрэбе дабярэмся.” – працягнула дзяўчына.

 

Просім дасылаць лісты кіраўніцтву горацкай калоніі па адрэсе:

 

Магілеўская вобл. г. Горкі, вул Дабралюбава 16, ВК-9. 213 410

Кавалёву А.М.

Тэлефанаваць:

Тэл.: (802233) 52361, (802233) 52363

Болей навін