Зьміцер Дашкевіч на месяц зьмешчаны у ПКТ: “Тут дадзена адмашка на ўсё”

19 жніўня 2011 10:20  |  Навіны ад Маладога Фронту

Зьняволены лідэр “Малалога фронту” Зьміцер Дашкевіч 10 жніўня быў  у Горкаўскай калоніі пераведзены ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) тэрмінам на 1 месяц. Пра гэта стала вядома з першых за месяц лістоў палітвязня. Дагэтуль лідэр Маладога Фронту блізу 2-ух месяцаў правёў у штрафным ізалятары, гэтак званым ШЫЗА. У першым лісце да сваёй намесніцы і нявесты Насты Палажанкі Зьміцер напісаў: “Мне дазволілі пісаць, што ў мяне ўсё добра! Пішу: у мяне ўсё добра!: )”

 

“Я ведаю Зьміцера, і дадатковых словаў, каб паняць тое, што ён хацеў умясьціць тут, мне ня трэба.  Усе, хто калі-небудзь знаходзіўся ў зняволеньні і прайшоў праз цэнзураваньне сваіх паведамленьняў, гэтаксама ведаюць як і што трэба пісаць такім чынам, каб твае лісты ўсё ж пабачылі блізкія. Зьміцер не губляе сілаў і ніякім чынам ня хоча непакоіць нас. Гэта прыклад мужнасці і непахіснасьці духу. Але Зьміцер дае зразумець, што там усё далёка не так ” — распавяла Наста Палажанка.

 

Зьмітра пазбавілі магчымасьці нармальна харчавацца — забаранілі перадачы й абмежавалі магчымасць нешта набываць у мясцовай краме, дазволіўшы траціць толькі 35 тыс.бел.рублей да КАНЦА ЎСЯГО ТЭРМІНУ. Зьміцер да гэтага пастаівўся так: “Нічога страшнага – яшчэ ніхто не памёр. : ) Чым менш ежы – тым больш цьвярозая галава і бадзёры дух. : )”

 

Зьміцер піша пра тое, што тут усім абыякава на ягоныя скаргі ў Пракуратуру і Дэпартамэнт Выканьня Пакараньняў. І раіць Насьце Палажанцы не губляць на гэта час: “З гэтымі начальнікамі з ДВП ты не губляй час. Нічога сэнсоўнага яны табе не скажуць. Зважаючы на сытуацыю з адвакатамі — тут дадзена адмашка на ўсё. ”

 

Дашкевіч ведае пра тое, што некаторых людзей пачалі вызваляць . Сам жа Зьміцер паведаміў, што да яго ніхто не звяртаўся ні з якімі прашэннямі на памілаванне. Але дадаў што:” Я недарэмна ўзяў гэты крыж, каб так проста здавацца” — у лісце Марыне Лобавай, маці палітвязьня Эдуарда Лобава.

 

Таксама Зьміцер Дашкевіч перказвае усім самыя шчырыя вітаньні і падзякі за падтрымку!

Болей навін