У Празе прайшла малітва за Беларусь (фота)
Чэшская пратэстанцкая царква абвясціла 4 кастрычнік 2011 года днём посту і малітвы за Беларусь. Невялікая група чэшскіх вернікаў з розных цэркваў сабралася ў Празе ў бажніцы царквы “Křesťanské společenství” (Хрысціянская супольнасць), а дзясяткі іншых малiлiся ў сваiх дамах у многіх месцах па ўсёй краіне.
Удзельнікам была прадастаўлена папярэдняя інфармацыя аб сітуацыі ў Беларусі, яны атрымалi малітоўныя тэмы, таму прыйшлi падрыхтаваныя. У цэнтры малітвы былі палітычныя зняволеныя Андрей Саннiкаў i Мiкола Статкевiч, i асаблiва зняволеныя хрысцiяне Эдуард Лобаў, Змiцер Дашкевiч, Змiцер Бандаренка ды Павал Севярынец. Іншыя тэмы былі: Народны сход, сiтуацыя беларускiх цэркваў, змена рэжыму ў краіне, малітвы супраць страху i апатыi ў краіне, за духоўнае адраджэнне нацыі і г.д. Малітвы, праслаўлення і абвяшчэння Божага слова над Беларусяй працягвалiся дзве гадзiны.
Фотаздымкі:
1 – Асноўная інфармацыя пра сітуацыю пасля выбараў
2,3,4 – Прэзентацыя Power Point прадставіла ўсіх шэсць апошніх зняволеных
5 – Малітоўныя тэмы
6 – Некаторыя ўдзельнікі прыйшлі з друкаванымі матэрыяламi для малітвы