Аб еўрапейскіх санкцыях, рэжыме Лукашэнкі і беларускай апазіцыі

23 сакавіка 2012 17:18  |  Блог Віталя Рымашэўскага

Падзеяй тыдня стала ўвядзенне новых “санкцый” з боку ЕС у дачыненні да беларускага рэжыму:

“Як паведамляе “Радыё Свабода”, у спіс патрапілі толькі 2 бізнэсмэны – Анатоль Тарнаўскі і Юрый Чыж. У спісе фірмаў – кампанія Тарнаўскага “Унивест”, сярод астатніх – тыя, што належаць Чыжу і Пефціеву. Аднак у спіс не трапіла кампанія Чыжа, якая супрацоўнічае са Славеніяй, і тры кампаніі, якія маюць дзелавыя сувязі з Латвіяй”.

У гэтым новым рашэнні краін ЕС здзіўляе толькі адно: чаму Чыжу і Тарнаўскаму цалкам забаранілі ўезд у ЕС, а не па панядзелках, серадах і пятніцах?

Наогул жа ўвесь шум з санкцыямі і адносіны ЕС-рэжым Лукашэнкі-беларуская апазіцыя ўсё больш нагадваюць стары дзіцячы анекдот:

Прыходзіць неяк раз Ілля Мурамец дадому. Бачыць – дома сядзіць яго малодшы брат – увесь збіты, у сіняках.

“Хто гэта цябе так?!!” – Абурана крычыць Ілля Мурамец.

“Так вось, Салавей Разбойнік ў лесе напаў …”, – адказвае братка.

“Ну, я гэтага так не пакіну! Пойдзем на разборкі!” – Рашуча заяўляе Ілля, і абодва дружна накіроўваюцца ў лес.

Там знаходзяць Салаўя разбойніка і Ілля Мурамец размахваючы рукамі пытаецца:

– ТЫ ВЕДАЕШ. ХТО Я?!

– Так-так, ведаю, – лапоча дрыготкім голасам Салавей, – ты Ілля Муромец – сілушка моцная.

– А гэта, ведаеш хто са мной?!

– Так, вядома! Гэта – твой брат, нудак!, – І з усяго размаху – бац! – малодшаму брату Мурамца па вуху!.

– Ды ты што! – У крычыць ад лютасці Ілля Мурамец, – ты ведаеш, хто Я?!

– Так-так, ведаю, – зноў лапоча Салавей, – ты Ілля Муромец – сілушка моцная.

– А гэта, ведаеш хто са мной?!

– Так! Гэта – твой брат, нудак!, – І з усяго размаху б’е малодшага брата па іншым вуху!.

– Не зразумеў?! – абураецца Мурамец, – Ды ты ведаеш, хто Я?!.

Тут малодшы брат цягне Іллю Мурамца за рукаў і кажа:

“Ды ну іх, Іллюшу, гэтыя разборкі … Пайшлі лепш дадому …”

У якой ролі знаходзіцца сёння ЕС, рэжым Лукашэнкі, беларуская апазіцыя – пытанне на кемлівасць.

Відавочна адно: усе шматлікія заявы і так званыя санкцыі з боку ЕС дазваляюць “захаваць твар” еўрапейскім палітыкам перад сваімі ж выбаршчыкамі, але не 

Болей навін