БХД віншуе нямецкі народ з Днём нямецкай еднасці

03.10.2012, 09:34  |  Навіны » Свет

БХД віншуе спадарыню Ангелу Меркель, федэральнага канцлера Нямеччыны, і ўвесь нямецкі народ з Днём нямецкай еднасці!

 

У ноч на 3 кастрычніка 1990 года немцы святкавалі паяднанне Усходняй і Заходняй Нямеччыны ў адну дзяржаву. Ужо па двух месяцах пасля гэтага дню прайшлі першыя пасля 1932 года агульнанямецкія парламенцкія выбары, на якіх упэўнена перамагла кааліцыя з хрысціянскіх-дэмакратаў і лібералаў на чале з Гельмутам Колем. Хрысціянскія дэмакраты і зараз займаюць кіруючыя пасады ў Нямеччыне, уключаючы пасаду федэральнага канцлера.

 

БХД зычыць ХДЗ-ХСЗ моцы, трываласці, вернасці каштоўнасцям свабоды і дэмакратыі і дзякуе за шматгадовую падтрымку.

Навіны па тэме