Адбыўся ўстаноўчы з’езд Расійскай Партыі Дзесяці Запаведзяў
17 лютага 2013 года адбыўся Устаноўчы з’езд палітычнай партыі Расійская партыя дзесяці запаведзяў.
Ва Ўстаноўчым з’ездзе прынялі ўдзел 134 дэлегаты ад 45 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.
З’езд прыняў Статут і Праграму партыі, выбраў кіруючы орган – Палітычную раду і Цэнтральную кантрольна-рэвізійную камісію. Старшынёй Палітычнай рады абраны доктар філасофскіх навук, прафесар Сяргей Мезенцаў. У склад Палітычнай рады ўвайшлі 19 прадстаўнікоў розных рэлігійных светапоглядаў, народаў і сфер народнай гаспадаркі, грамадскія дзеячы, прадпрымальнікі.
З’ездам была прынята Заява, у якой, у прыватнасці, сцвярджаецца, што ў Расіі ёсць будучыня – свабоднае і справядлівае грамадства, за пабудову якога будзе змагацца Расйіская партыя дзесяці запаведзяў.