Партнёры БХД. Мэркель папрасіла Пуціна даць НДА шанс

08.04.2013, 14:28  |  Навіны » Свет

Канцлер Нямеччыны і лідарка нямцкіх хрысьціянскіх дэмакратаў Ангела Меркель заклікала прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна даць няўрадавым арганізацыям «добры шанец».

 

Мэркель заявіла: каб квітнець, Расеі патрэбная актыўная грамадзянская супольнасьць.

Яна адзначыла, што РФ ў цяперашні час залежыць ад запасаў сыравіны. Меркель сказала, што Расеі трэба ўкараняць інавацыі, і няўрадавыя арганізацыі маглі б дапамагчы ў гэтым.

Канцлер Нямеччыны зрабіла гэтыя заявы на адкрыцьці прамысловага кірмашу ў нямецкім горадзе Гановэры.

Напярэдадні ў Расеі прайшлі праверкі недзяржаўных арганізацыяў, якія фінансуюцца з-за мяжы.

Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін у інтэрвію нямецкаму тэлебачаньню заявіў, што Расея мае права на такія праверкі, каб ведаць, якія арганізацыі атрымліваюць грошы з-за мяжы «і для чаго.»

Навіны па тэме