Кангрэс ЗША сочыць за сітуацыяй на Беларусі (фота)

20 сакавіка 2014 12:28  |  Свет

Падзеі на Украіне апошнім
часам цалкам прыцягнулі ўвагу сусветнай супольнасці і Кангрэсу ЗША ў тым ліку. Шмат
хто з сябраў Кангрэсу па іншаму паглядзеў на важнасць Беларусі, яе незалежнасці
і дэмакратыі для агульнаеўрапейскай бяспекі.

 

З верасня 2013 года па сакавік
2014 года Згуртаванне Беларускай Моладзі ў Амерыцы правяло болей за 60
сустрэчаў з Кангрэсменамі ЗША або іх памочнікамі, якія адказваюць за знешнюю палітыку
ЗША.

 

Алёна Халадзіліна: Я
каардынавала візіты ў кангрэс ЗША і займалася арганізацыяй сустрэч.

 

Таццяна Іршына: Праца
арганізацыі была сканцэнтравана ў тых штатах ЗША, дзе пражывае найбольш
беларусаў. Маёй задачай было распавесці кангрэсменам Нью-Ёрку пра ціск, які
ладзіцца на Беларусі на апазіцыйныя партыі. Гісторыя пра лёсы, зламаныя
дыктатурай, інфармацыя пра тое, што адбываецца на Беларусі з першых вуснаў,
заўсёды запатрабаваная.

 

Кацярына Крычаўцова: У складзе
дэлегацый ЗБМА я неаднаразова наведвала Вашынгтон для сустрэч з кангрэсменамі і
іх памочнікамі. Трэба разумець, што Беларусь – гэта адносна невялікая краіна, і
каб прыцягнуць увагу да яе праблемаў, амерыканскія законатворцы павінны бачыць
вялікую колькасць выбаршчыкаў, якія ў гэтым зацікаўленыя.

 

Валерыя Шалемава: Дзякуючы працы арганізаціі за
азначаны перыяд да Дзяржсакратара Кэрры і прэзідэнта Абамы пачалі прыходзіць першыя звароты
кангрэсменаў з патрабаванням быць больш актыўнымі у беларускім пытанні.

 

Вынікам працы ЗБМА стала тое,
што старшыня ЗБМА і прадстаўнікі арганізацыі запрошаныя прыняць удзел у слуннях
Хельсінскай Камісіі Амерыканскага Кангрэсы па правах чалавека. Слуханні будуць
прысвечаныя Беларусі і адбудуцца 25 сакавіка 2014 года ў Кангрэсе ЗША.

 

на фота сустрэча з
кангрэсменам Хакімам Джэфрысам (Нью-Ёрк) 17 кастрычніка 2013. 

 

Кангрэс ЗША сочыць за сітуацыяй на Беларусі (фота)
Кангрэс ЗША сочыць за сітуацыяй на Беларусі (фота)

 

Болей навін