Віншуем вугорскіх хрысціянскіх дэмакратаў!
Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя шчыра віншуе сваіх партнёраў, хрысціянскіх дэмакратаў
Вугоршчыны з упэўненай перамогай на парламенцкіх выбарах у краіне.
Паводле дадзеных
Нацыянальнага выбарчага камітэту Вугоршчыны, кааліцыя хрысціянска-дэмакратычнай
партыі “Фідэс” і Хрысьціянска-Дэмакратычнай Народнай Партыі атрымалі
на выбарах 66,83% месцаў у нацыянальным парламенце.
Шчыра жадаем
хрысціянскім дэмакратам Вугоршчыны плённай працы ў абарону хрысціянскіх
каштоўнасцяў і паляпшэння жыцця жыхароў краіны.