На славацкім тэлебачанні выйшаў рэпартаж пра візіт дэлегацыі БХД (відэа)

30.05.2014, 22:41  |  Свет, Палітыка

Славацкі тэлеканал "Televízia LUX" зрабіў сюжэт пра візіт дэлегацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Славакію ў траўні.


 


 

Праглядзець відэа можна на сайце тэлеканалу.

 

Нагадаем, у сталіцы Славакіі Браціславе актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Хрысціянска-Дэмакратычнага Руху Славакіі правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі: як тымі, хто адбывае турэмнае зняволенне, так і тымі, хто быў зняволены на час Чэмпіянату свету па хакеі.

 

Падчас свайго візіту ў Славакію актывісты БХД мелі магчымасць паназіраць за правядзеннем выбарчай кампаніі ў Еўрапарламент, абмеркаваць са сваімі славацкімі калегамі знешнепалітычную палітычную сітуацыю, сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і рэпрэсіі напярэдадні і падчас ЧС-2014 у Менску.

Навіны па тэме