БХД выказвае спачуванні ў сувязі са смерцю Андрэаса Шокенгофа
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя шчыра смуткуе з прычыны
раптоўнай смерці ў веку 57 гадоў намесніка фракцыі ХДС/ХСС у нямецкім
Бундэстагу Андрэаса Шокенгофа (Andreas
Schockenhoff).
Андрэас Шокенгоф актыўна
адстойваў правы чалавека і прынцыпы прававой дзяржавы ў многіх краінах, у тым
ліку і ў Беларусі, адназначна адстойваў пазіцыю Украіны як краіны, якая
падверглася агрэсіі з боку Расіі, і гэтак далей. Быў вельмі годным чалавекам і
партнёрам БХД.