Віталь Рымашэўскі. Прапаганда забівае

20 лютага 2015 14:56  |  Блог Віталя Рымашэўскага

Упершыню, пасля падзей у Дэбальцаве большасць навін украінскіх
СМІ выклікаюць не пачуццё спагады і суперажывання, а ваніты.

 

Чарговы кацёл і сотні загінулых ўкраінскіх байцоў пад
гоп-ура заявы Парашэнкі і яму падобных: “не пядзі зямлі…, усё пад
кантролем…” Такія заявы на справе чарговы раз пагоршылі трагедыю.

 

Але ў выніку ўсё працягваецца зноў. Замест пакарання
генералаў за ваенны правал – параза трактуецца як перамога. Асноўныя медыйныя
тэмы аб Дэбальцаве: “гэта быў таемны геніяльны план” і “замежжа
нам дапаможа”.

 

Хто-небудзь яшчэ верыць чарговым чуткам аб пастаўках зброі
на фоне заяў еўрапейскіх лідараў аб адваротным, на фоне чарговых мінскіх
“мірных” зліваў Украіны Пуціну? Хто верыць, што кацёл пад Дэбальцавам
– перамога ўкраінскай арміі?

 

Упэўнены, што ў тых, хто аддае сваё жыццё, абараняючы
Украіну, хопіць і мужнасці і веры без усёй гэтай афіцыйнай і медыйнай хлусні.
Такая прапаганда толькі абараняе бяздарных камандуючых, цынічных палітыкаў,
абражае памяць загінуўшых і рыхтуе глебу для новых смерцяў, якіх можна было б
пазбегнуць. Акрамя таго, адзін з вынікаў любы прапаганды – дэвальвацыя даверу
да СМІ.

 

Варта задумацца пра гэта і беларусам перад наступнымі
прэзідэнцкімі «выбарамі». У чарговы раз няма ні рэалістычных планаў, ні праўды
аб рэальным становішчы рэчаў. Затое прапаганды, як заўсёды, поўна. З абодвух
бакоў.

 

Прапаганда забівае…

Болей навін