Ангела Меркель: Не хочаш ісламізацыі Еўропы? Хадзі ў царкву!

15 верасня 2015 12:18  |  Свет

Ангела Меркель: Не хочаш ісламізацыі Еўропы? Хадзі ў царкву!

Канцлер Германіі, лідар Хрысціянска-Дэмакратычнага Саюзу ў адказ на пытанне пра небяспеку ісламізацыі Еўропы праз мігрантаў заклікала еўрапейцаў вярнуцца да сваёй веры і культуры.

Пытанне пра ісламізацыю было зададзена Ангеле Меркель некалькі год таму падчас яе выступу ва ўніверсітэце Берна (Швейцарыя). Інфармацыя пра яе адказ стала вядомай толькі ў апошнія дні, у сувязі з масавай хваляй ісламскай міграцыі ў Еўропу.

— Страх ніколькі не з’яўляецца добрым дарадчыкам, — сказала канцлер, адзначыўшы, што сапраўды існуе значная небяспека ісламскага тэрарызму, якую трэба ўлічваць.

Пры гэтым яна дадала, што свабода рэлігіі застаецца важнай каштоўнасцю.

— Хацела б бачыць больш людзей, якія маюць адвагу сказаць «Я хрысціянін», і больш людзей, якія маюць адвагу весці дыялог, — адзначыла канцлер, дачка лютэранскага пастара.

— Еўрапейцы павінны вярнуцца да актыўнай рэлігійнай практыкі, да ўдзелу ў касцёльных набажэнствах і біблейскага грунту сваіх каштоўнасцяў, — сказала Ангела Меркель.

Дыскусія пра іслам і ідэнтычнасць Еўропы павінна прывесці нас да нашых каранёў, лічыць канцлер Германіі.

Catholic.by

Болей навін