Віталь Рымашэўскі. Абвешчаны вынік галасавання 2015
Тое, як праходзяць «выбары» у нашай краіне – зразумела любому, хто хоць неяк цікавіцца тэмай падліку галасоў. Адзіная невялікая інтрыга – працэнты, якія абвесціць Лідзія Ярмошына пасля галасавання.
Шмат заяў робіць ЦВК, замежныя дыпламаты і палітыкі, беларускія апазіцыянеры і праваабаронцы. На гэтай падставе робяцца здагадкі і меркаванні, пішуць аналітыкі.
Але самую галоўную заяву, якая, на мой погляд, з’яўляецца вызначальнай, была зроблена няўзнак (магчыма спантанна). 6 кастрычніка, размаўляючы з жыхарамі Мінскага раёна падчас адкрыцця ўчастка другой Мінскай кальцавой аўтадарогі А. Лукашэнка: “важна, з якім вынікам выйграе будучы прэзідэнт…” І калі прэзідэнт моцны, як вы заўсёды мяне падтрымлівалі – 80%, – ні ў каго нават пытанняў не было. Калі я прыязджаю і вяду перамовы з ім, ён разумее: 80% за яго прагаласавала, увесь народ за ім стаіць, значыць, ён выказвае яго інтарэсы, і ад гэтага нікуды не дзенешся”.
Так што, сюрпрызаў не будзе: 80% (+/- 2%)…
Хто-небудзь яшчэ бачыць сэнс паходу на выбарчыя ўчасткі?
P.S.
На першых прэзідэнцкіх выбарах 1994 года Лукашэнка набраў больш за 80% галасоў у другім туры. У 2001 годзе, па дадзеных ЦВК, за яго перавыбранне прагаласавала 75,65% выбаршчыкаў. На выбарах у 2006 годзе афіцыйны вынік дзейнага прэзідэнта склаў 83%, у 2010 годзе – 79,65%.
У Беларусі ўсё стабільна…