Алена Янушкоўская: задумайцеся, хто вучыць нашых дзяцей! (відэа)
Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, кандыдат у дэпутаты ў Віцебскія гарадскі і абласны саветы Алена Янушкоўская, якую ўлады настойліва і з парушэннямі заканадаўства адмаўляюцца рэгістраваць кандыдатам у дэпутаты у Заронаўскі сельсавет, дзе яна карыстаецца найбольшай падтрымкай выбарцаў, звярнулася з відэазваротам да выбаршчыкаў.
Распавёўшы яшчэ раз пра махінацыі выбаркаму з яе нерэгістрацыяй, яна расказала, хто непасрэдна займаецца ўсім гэта.
«Усё гэта робяць нашы настаўнікі. Старшыня Зароўнаўскай камісіі – Несмяянава Любоў Данілаўна. Падумайце, людзі, задумайцеся, хто вучыць нашых дзяцей. Я не збіраюся пакідаць барацьбу, буду змагацца да канца. Хоць раённая камісія падтрымала Заронаўскую, я пайду вышэй», – адзначыла Алена Янушкоўская.